Вы тут

Глеб пракаментаваў фота гульцоў БАТЭ ў Burger King: "Мазгоў... малавата"

twitter.com/charles_watts

Аляксандр Глеб пракаментаваў фота гульцоў БАТЭ ў Burger King. Аўтар здымка, брытанскі журналіст Чарльз Уотс, змясціў яго ў Twitter і напісаў з'едлівы каментар: "Нішто так не сыпле соль на рану, як назіранне за Алексам Глебам і гульцамі БАТЭ, якія святкуюць перамогу над "Арсеналам" падвойным воперам а восьмай раніцы". Смешнае фота разляцелася па сацсетках і сайтах.

Напярэдадні БАТЭ сенсацыйна абыграў "Арсенал" (1:0) у 1/16 фіналу Лігі Еўропы. Глеб, былы гулец лонданцаў, браў удзел у матчы ў складзе барысаўчан. Сайт sport24.ru узяў каментар у Глеба.

"Фотаздымкі з Burger King зрабіў назойлівы англійскі журналіст, — кажа Аляксандр. — Мы [каманда БАТЭ] выляталі ў Лондан у 7 гадзін раніцы, вырашылі перакусіць на сняданак. А іншых рэстаранаў у мінскім аэрапорце не было. Мазгоў у журналіста малавата: хоць бы напісаў, дзе і што гэта... Што было, тое і паелі. Звычайна я там не ем... Неяк непрыгожа выйшла, але мы з хлопцамі ў камандзе папрыкалваліся".