Гэтым летам Украіна атрымае свае першыя знішчальнікі F-16

F-16

F-16

Урады Нідэрландаў і Даніі паабяцалі, што Украіна атрымае першыя знішчальнікі F-16 гэтым летам. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні Белага дома, якое было апублікаванае падчас саміту NATO ў Вашынгтоне.

Працэсу перадачы папярэднічалі некалькі месяцаў навучання пілотаў і палітычных перамоваў. Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі лабіраваў неабходнасць папоўніць парк Украіны заходнімі самалётамі як мінімум 18 месяцаў. Цяпер краіна валодае толькі невялікімі і састарэлымі самалётамі, якія не могуць канкураваць з расійскімі.

Мяркуецца, што знішчальнікі дапамогуць стрымліваць атакі расійскіх ваенных самалётаў, якія наносяць страты ўкраінскім пазіцыям на перадавой, знаходзячыся за 70 кіламетраў ад лініі сутыкнення.

Але шмат што залежыць ад таго, наколькі добра гэтыя самалёты будуць схаваныя на зямлі і абароненыя ад трапляння расійскіх ракет. У аўторак вечарам прэзідэнт ЗША Джо Байдэн паабяцаў, што краіны NATO паставяць Украіне пяць батарэй ракет Patriot, каб дапамагчы "закрыць неба".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі