Генсек NATO гаварыў пра Беларусь з кіраўнікамі МЗС Польшчы і краін Балтыі

Генсек NATO гаварыў пра Беларусь з кіраўнікамі МЗС Польшчы і краін Балтыі

Генсек NATO Енс Столтэнберг абмеркаваў сітуацыю ў Беларусі з кіраўнікамі МЗС Польшчы, Літвы, Латвіі і Эстоніі. Як паведамляе прэс-служба Паўночнаатлантычнага альянсу, Столтэнберг падкрэсліў, што NATO ўважліва сочыць за сітуацыяй у нашай краіне. Асабліва яго турбуюць адвольныя затрыманні і нават выкраданні дзеячоў апазіцыі. Гэта "непрымальныя парушэнні міжнародных нормаў", заявіў генсек альянсу.

Енс Столтэнберг заклікаў ўлады Беларусі паважаць свабоду слова і права на мірны пратэст.

Як вядома, улады нашай краіны неаднаразова заяўлялі пра пагрозу з боку краін NATO і нават перакінулі войскі да заходніх межаў. Аднак Паўночнаатлантычны альянс гэтыя заявы абвяргае. Столтэнберг у чарговы раз падкрэсліў, што NATO не ўзмацняе сваю прысутнасць каля беларускіх межаў. Ён лічыць неабгрунтаванымі прэтэнзіі афіцыйнага Мінску.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі