Генпракуратура: перагляду прысудаў па "наркатычным" артыкуле не будзе

сredit.com
сredit.com

Генеральная пракуратура і іншыя дзяржаўныя органы не будуць ініцыяваць перагляд прысудаў па "наркатычным" артыкуле 328 КК пасля зніжэння ніжняга парогу пакарання па ім. Пра гэта 25 чэрвеня заявіў на прэс-канферэнцыі ў Мінску намеснік генпракурора Беларусі Аляксей Стук.

Што да самога зніжэння ніжняга парогу пакарання па частках 2 і 3 артыкула 328, гэта "зроблена для таго, каб у суда і пракурораў было больш магчымасцяў вар'іраваць тэрміны пакарання з улікам абставінаў справы, асобы падазраванага і гэтак далей", сказаў Стук. "Мы выступалі за гэтае змяненне, за дыферэнцыяцыю пакарання", — дадаў ён.

"Па-першае, не пракуратура ініцыюе перагляды. Па-другое, ініцыяваць перагляды ніхто не будзе, таму што ўжо прысуджаныя тэрміны не выбіваюцца з рамак санкцыі артыкула 328", — растлумачыў Аляксей Стук.

Як паведамляла Еўрарадыё, 13 чэрвеня дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прынялі папраўкі ў артыкул 328 Крымінальнага кодэкса. Ніжняя планка пакарання на падставе часткі 2 артыкула 328 зніжаецца з 5 да 3 гадоў пазбаўлення волі, а па частцы 3 — з 8 да 6 гадоў. Верхнія планкі пакарання не змяніліся і засталіся вельмі высокімі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі