Генпракуратура пачала крымінальную справу па гібелі салдата ў Слоніме год таму

Генпракуратура пачала крымінальную справу па гібелі салдата ў Слоніме год таму

Генеральная пракуратура пачала крымінальную справу па гібелі вайскоўца ў часці ў Слоніме. Пра гэта ведамства праінфармавала ў сваім акаўнце ў Фэйсбуку. 

Трагедыя адбылася яшчэ год таму — 5 верасня 2018 года. Салдата Аляксандра Арлова знайшлі павешаным. Мінабароны паведаміла, што самагубства салдата не звязанае са службай у войску, а мае асабістыя матывы.

Аднак маці загінулага салдата не пагадзілася з вынікамі праверкі. Яе скарга была прынятая да разгляду ў Генпракуратуры.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі