Генпракуратура накіравала ў суды 667 спраў па "масавых беспарадках"

Генпракуратура накіравала ў суды 667 спраў па "масавых беспарадках"

Па стане на 21 траўня пракуроры накіравалі ў суды 667 крымінальных спраў па масавых беспарадках, дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, пагрозах міліцыянтам і іх публічнай абразы, здзеку з дзяржаўнай сімволікі і г.д. Як паведамляе прэс-служба Генпракуратуры, фігурантамі спраў выступаюць 944 чалавекі, 682 з іх ужо асуджаныя.

Як прыклад згадваецца гісторыя 48-гадовага жыхара Барысава, які нападпітку выйшаў на гаўбец і ў прысутнасці суседзяў "выкрыкваў словы, якія прыніжаюць гонар і годнасць прэзідэнта Рэспублікі Беларусь". Хаця працверазеўшы мужчына раскаяўся, але крымінальная справа на яго працягваецца.

У красавіку 2021 года пачалі крымінальную справу на беларуса, які ў лістападзе 2020-га ў Фэйсбуку напісаў пост, "у якім абразіў прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і абвінаваціў яго ў здзяйсненні забойства".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі