Генеральны консул сустрэўся з беларусам, затрыманым за страляніну ў Гдыні

Генеральны консул сустрэўся з беларусам, затрыманым за страляніну ў Гдыні

Генеральны консул Беларусі ў Гданьску сустрэўся з нашым суайчыннікам, якога затрымалі за страляніну ў штаб-кватэры медыякампаніі Thomson Reuters. Пра гэта піша tut.by са спасылкай на прэс-службу МЗС.

"Падчас гутаркі грамадзянін ніякіх скаргаў не выказваў. Яго ўмовы ўтрымання звычайныя для такой сітуацыі. Наш генеральны консул таксама сустрэўся з прадстаўнікамі польскіх праваахоўных органаў і атрымаў ад іх запэўніванні, што польскі бок будзе інфармаваць Генеральнае консульства па магчымасці аператыўна і аб'ектыўна пра ход расследавання справы", — паведамілі ў прэс-службе.

Польскія праваахоўнікі працягваюць папярэдняе расследаванне інцыдэнту.

як паведамлялася раней, здарэнне адбылося ўвечары 14 лістапада. У офісе інфармацыйнага агенцтва Thomson Reuters адбыўся інцыдэнт са стралянінай. Дакладныя акалічнасці здарэння пакуль невядомыя.

Паведамляецца, што за страляніну затрыманы 30-гадовы беларус Сцяпан Свідзерскі. Ён быў выключаны па палітычных прычынах з універсітэта ў Беларусі і пераехаў у Польшчу па праграме Каліноўскага. 

Свідзерскі больш за шэсць гадоў працуе аналітыкам у кампаніі Thomson Reuters і займаецца спартыўнай стральбой.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі