Газон на мінскім стадыёне "Дынама" пасля канцэрта лечаць "пластырам"
Футбольныя матчы там пакуль праводзіць немагчыма.
Газон на мінскім стадыёне "Дынама" пасля нядаўняга канцэрта лечаць "пластырам". Футбольныя матчы там пакуль праводзіць немагчыма, піша @footballby ў каментары да фота.
Мінскае "Дынама" свой бліжэйшы паядынак з "Гомелем" правядзе на стадыёне "Трактар".
"Культурна-масавае мерапрыемства" з удзелам гурта TATU прайшло на "Дынама" 3 верасня. Пасля яго работнікі стадыёна заняліся аднаўленнем газона.
Такі газон быў пасля канцэрта / t.me/footballby
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.