Вы тут

Гатэль каля цырка ў Мінску для сваіх кампаній дабудуе Міхаіл Гуцарыеў?

Гатэльны комплекс каля цырка / Станіслаў Шаршукоў, TUT.by

Карпарацыя А.Н.Д., якая ўваходзіць у групу "Сафмар" сям'і Міхаіла Гуцарыева, зацікавілася дабудовай гатэльнага комплексу каля цырка ў Мінску, піша TUT.by.

Партнёрам А.Н.Д. у Беларусі выступае група "Ашчадбанк Расіі". Менавіта яна ў 2017 годзе купіла недабудаваны комплекс. Будаўніцтва шматфункцыянальнага комплексу пад чэмпіянат свету па хакеі 2014 года пачала яшчэ кампанія "Эліт Эстэйт" Юрыя Чыжа, аднак так і не завяршыла. Даўгабуд быў прададзены расіянам пасля перамоваў Аляксандра Лукашэнкі і кіраўніка Ашчадбанка Германа Грэфа. Кіраўнік Ашчадбанка паабяцаў дабудаваць комплекс да 31 снежня 2020 года.

Паводле інфармацыі TUT.by, пасля ўвядзення комплексу ў эксплуатацыю ў адной з яго вежаў могуць размясціцца беларускія кампаніі Гуцарыева.

Нагадаем, што расійскі бізнэсовец Міхаіл Гуцарыеў знаходзіцца ў добрых адносінах з Аляксандрам Лукашэнкам і мае некалькі бізнэсаў у Беларусі. Яму належыць "Слаўкалій", які цяпер будуе ў Мінскай вобласці калійны камбінат. Таксама яму належыць кампанія "Слаўнафтахім", якая з'яўляецца даччыным прадпрыемствам "Руснафты". 

Яшчэ адна беларуская "дачка" Гуцарыева — кампанія "СертусАвія". Яна пабудавала ў Нацыянальным аэрапорце Мінск ангар для бізнэс-авіяцыі і прыватную сядзібу ў Краснасельскім.

У ІТ-сектары партнёрам Гуцарыева з'яўляецца беларускі прадпрымальнік Віктар Пракапеня