Вы тут

"Гары Потэр і таемная інаўгурацыя": сацсеткі пра інаўгурацыю Лукашэнкі

Інаўгурацыя Аляксандра Лукашэнкі. Ці не.

Раніцай 23 верасня ў Палацы Незалежнасці раптам прайшла інаўгурацыя Аляксандра Лукашэнкі. Упершыню за 26 гадоў яго прэзідэнцтва гэтая працэдура не анансавалася ў СМІ загадзя.

Тайная прысяга на Канстытуцыі маментальна стала падставай для жартаў. Напрыклад, гумарыстычны ТГ-канал "Савецкая Беларусь" "са спасылкай" на Святлану Ціханоўскую "абверг" чуткі аб інаўгурацыі легітымнага прэзідэнта Беларусі: "Па яе словах, сёння яна была дома ў Літве і не ў якія палацы не ездзіла".

Сабралі з сацсетак лепшае:

Палітык Валерый Цапкала жартуе, што інаўгурацыя была праведзена "цішком, з ціхарамі і для ціхароў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.