Вы тут

Гандбалісты зборнай Беларусі на чэмпіянаце Еўропы перамаглі сербаў

Беларусь — Сербія / handball.by

Гандбалісты мужчынскай зборнай Беларусі на чэмпіянаце Еўропы перамаглі сербаў — 35:30 (16:15). Стартавы паядынак дружыны Юрыя Шаўцова ў чацвер прайшоў у аўстрыйскім Грацы. Беларусы ад пачатку вялі ў ліку, і як толькі сербам удавалася яго зраўняць, зноў ішлі ў адрыў. У другім тайме нашы гандбалісты стварылі камфортную перавагу і ўтрымалі яе да фінальнага свістка.

Самым выніковым у складзе беларускай зборнай быў Арцём Каралёк — 9 мячоў.

У іншым матчы Харватыя перамагла Чарнагорыю — 27:21.

У суботу беларусы згуляюць з харватамі, пачатак а 18-й гадзіне. На нядзелю запланаваны паядынак са зборнай Чарнагорыі, пачатак у 20:15. У наступны раўнд выходзяць дзве лепшыя каманды групы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.