Галоўны трэнер зборнай Беларусі па футболе Ігар Крывушэнка — на Еўрарадыё

Галоўны трэнер зборнай Беларусі па футболе Ігар Крывушэнка — на Еўрарадыё

Галоўны трэнер зборнай Беларусі па футболе Ігар Крывушэнка ў пятніцу, 8 верасня, будзе ў жывым эфіры Еўрарадыё. Гутарку слухайце пасля навін у 16.00. Пагаворым пра невясёлую сітуацыю, у якой апынулася каманда і яе настаўнік пасля гучных паражэнняў ад зборных Люксембурга (0:1 у гасцях) і Швецыі (0:4 дома). Зборную і яе трэнера крытыкуюць футбольныя спецыялісты, заўзятары, кіраўнік дзяржавы, які назваў гульцоў “лайдакамі”. Што збіраецца рабіць Крывушэнка? Уліваць у зборную “свежую кроў” ці спрабаваць гуляць далей тым жа складам? Як ён адносіцца да крытыкі? Ці па-ранейшаму ён вінаваціць у няўдачах выключна футбалістаў?

Размову можна не толькі слухаць, але і глядзець у відэа-стрыме на старонках Еўрарадыё ў Facebook, Вконтакте, Одноклассники і YouTube. Пакідайце свае пытанні ў каментарыях да відэа, мы іх абавязкова зададзім!

Ігару Крывушэнку 53 гады. Ён быў футбалістам мінскага “Дынама”, гродзенскага “Хіміка”, іншых каманд. Трэнерскую кар’еру распачаў у 1994 годзе. У 2005-2007 гадах быў галоўным трэнерам БАТЭ (яго змяніў Віктар Ганчарэнка). Пасля працаваў з мінскім “Дынама”, расійскім клубам “Сібір”, з жодзінскім “Тарпеда-БелАЗ”. Сёлета ўзначаліў нацыянальную футбольную зборную Беларусі, некалькі месяцаў сумяшчаў гэтую пасаду з клубнай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі