Галоўны трэнер "Віцебска" Аляксандр Хацкевіч можа пайсці ў адстаўку
Галоўны трэнер ФК "Віцебск" Аляксандр Хацкевіч не выключае сваёй хуткай адстаўкі. Яго каманда, якая перад пачаткам сезону лічылася адным з фаварытаў чэмпіянату Беларусі, замацавалася ў ніжняй частцы турнірнай табліцы. "Напэўна, надышоў момант прыняцця рашэння, — цытуе словы Хацкевіча пасля чарговага паражэння яго каманды "Белорусский партизан". — Канчатковы вердыкт за кіраўніцтвам клуба... калі няма выніку, то вінаваты заўсёды трэнер".
Нагадаем, вядомы ў мінулым беларускі футбаліст Аляксандр Хацкевіч працуе з "Віцебскам" толькі першы сезон.
Нагадаем, вядомы ў мінулым беларускі футбаліст Аляксандр Хацкевіч працуе з "Віцебскам" толькі першы сезон.