Вы тут

У Бабруйску галоўнага доктара звальняюць пасля скандалу з даплатамі на "хуткай"

Сход медыкаў на Бабруйскай станцыі хуткай дапамогі / TUT.by

З пасады сыходзіць галоўны лекар Бабруйскай станцыі хуткай дапамогі Сяргей Чудаў, піша TUT.by. Яго падначаленыя паведамілі журналістам, што 22 траўня Чудаў працуе апошні дзень.

Абавязкі галоўнага лекара пакуль што будзе выконваць цяперашняя намесніца Наталля Вежнавец. У каментары журналістам яна падкрэсліла: "Сёння ўсё па-ранейшаму. Сяргей Генадзьевіч, галоўны лекар, я яго намеснік. Ніякага іншага загаду па станцыі не было. На сёння — усё так, як я вам сказала".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.