Галоўны хіт Літвы 2013 загучаў па-беларуску

Новая версія стала вынікам конкурса, абвешчанага гуртом разам з беларускім парталам TUT.BY і "Радыё АНТ". Агулам прыйшло больш за 80 варыянтаў перакладу. Абіраць найлепшы, па прызнанні музыкаў, было вельмі цяжка.


Выніковы тэкст беларускай версіі "Amore" складзены з двух варыянтаў: Дар’і Ісаковіч (куплеты) і Адаркі Зяніковай (прыпевы). У кроку ад перамогі былі версіі журналіста Глеба Лабадзенкі і бубнача N.R.M. Алезіса Дземідовіча.


"Дзяўчаты ўзялі лёгкасцю і пацуццямі, а можа і проста нейкімі флюідамі – песня ж пра каханне! – усміхаецца лідар гурта Макс Мельман. – Мне больш за ўсё спадабаўся радок "складаў пачуцці ў матыў". У рускай і літоўскай версіі ўсё трохі прасцей. Гэты ж момант быў найбольш цяжкім па вымаўленні – разоў 15 яго перазапісвалі, але вынік таго варты!"


2 сакавіка гурт Biplan выканае беларускую версію "Amore" ў Мінску падчас сольнага канцэрта ў клубе Tarantino.


Пачатак у 21.00. Кошт квіткоў 80 тыс. (танцпол) і 100 тыс. (столік). Даведка: (029) 37 78 000.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі