Вы тут

Футбольныя клубы не атрымаюць дзяржпадтрымкі, калі не пусцяць гульцоў у зборную

Матч БАТЭ — "Дынама" Брэст / ФК БАТЭ

Футбольныя клубы, якія не адпуцяць гульцоў на таварыскія матчы з Узбекістанам і Балгарыяй, пазбавяцца дзяржаўнай падтрымкі. Пра гэта, па звестках спартовага сайта Tribuna.com, 17 лютага заявіў міністр спорту Сяргей Кавальчук

Кавальчук адзначыў, што для беларускага спорту вельмі важная дзяржпадтрымка. Таксама ён дадаў, што таварыскія сустрэчы са зборнымі Узбекістана і Балгарыі вельмі важныя для беларускага футбола.

Раней тры клубы — брэсцкае "Дынама", БАТЭ і салігорскі "Шахцёр" — адмовіліся адпускаць сваіх футбалістаў у зборную. Яны спаслаліся на тое, што гэтыя матчы не прапісаныя ў календары ФІФА.

Збор, падчас якога і павінныя адбыцца сустрэчы з камандамі Узбекістана і Балгарыі, прызначаны на 19-27 лютага.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.