Вы тут

Футбольны клуб аштрафавалі за сексуальныя манекены на трыбунах

Манекены на трыбунах / Reuters

Паўднёвакарэйскі клуб "Сеул" няўдала паспрабаваў замяніць заўзятараў на трыбунах секс-лялькамі — з-за каранавіруса футбольныя матчы мясцовага чэмпіянату праходзяць без гледачоў. Паядынак з "Кванджу" з такой дапамогай быў выйграны (1:0), але пазней дысцыплінарны камітэт мясцовай футбольнай лігі выпісаў штраф на 81 тысячу долараў (рэкордны для карэйскага футбола). Спартыўныя функцыянеры спаслаліся на тое, што ў першынстве Паўднёвай Карэі рэклама сексуальнага характару забаронена. Таму "Сеул" пакаралі "за прычыненне шкоды прэстыжу і чысціні лігі", паведамляе espn.com.

Штраф мог быць і большы, але прадстаўнікі клуба пераконвалі кіраўніцтва лігі, што адбылася фатальная памылка — замест манекенаў ім на замову прывезлі некалькі дзясяткаў секс-лялек. Пры гэтым "выпадкова" на іх з'явіліся футболкі з сімволікай "Сеула".

У Беларусі манекены рэгулярна з'яўляюцца на хатніх матчах брэсцкага "Дынама". Але там усё прыстойна — на манекенах змешчаны фота заўзятараў каманды з розных краін свету.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.