Футбольная зборная Беларусі сёння ў Мінску згуляе з Новай Зеландыяй

Футбольная зборная Беларусі сёння ў Мінску згуляе з Новай Зеландыяй

У панядзелак, 12 чэрвеня, зборная Беларусі па футболе згуляе ў Мінску на стадыёне “Трактар” таварыскі матч са зборнай Новай Зеландыі. Жывая трансляцыя запланаваная на тэлеканале “Беларусь 5”, пачатак у 18.50. Раней нацыянальныя каманды дзвюх краін не сустракаліся.

Галоўны трэнер нашай каманды Ігар Крывушэнка выклікаў 18 футбалістаў. Большасць з іх прадстаўляюць клубы нацыянальнага чэмпіянату. Некалькім легіянерам (Андрэю Гарбунову, Сяргею Чэрніку, Ягору Філіпенку, Міхалу Сівакову, Станіславу Драгуну і Сяргею Балановічу) далі магчымасць узяць паўзу для аднаўлення.

Варта адзначыць, што з-за рэканструкцыі стадыёна “Дынама” беларуская зборная не гуляла ў сталіцы з восені 2012 года.

Як паведамляла Еўрарадыё, у пятніцу зборная Беларусі ў адборачным матчы чэмпіянату свету на “Барысаў-Арэне” абыграла Балгарыю — 2:1.

Футбольная зборная Беларусі сёння ў Мінску згуляе з Новай Зеландыяй
Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі