Футбольнае мінскае "Дынама" развіталася з галоўным трэнерам
![Футбольнае мінскае "Дынама" развіталася з галоўным трэнерам](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/dynama-3105-1.jpg.webp?itok=Swv62iwf)
Раман Піліпчук пакідае пасаду галоўнага трэнера ў футбольным клубе "Дынама-Мінск". Прэс-служба клуба тлумачыць гэта "прапанаваным пераглядам кантрактных абавязацельстваў з прычыны часова нестабільнай фінансавай сітуацыі".
Галоўны трэнер звальняецца па пагадненні бакоў. Разам з ім сыходзяць ягоныя асістэнты: Дзяніс Папоў, Уладзімір Уласенка і Іван Піліпчук.
Раман Піліпчук узначальваў трэнерскі штаб "Дынама" з 1 лютага 2019 года.
Кіраваць камандай у Віцебску будзе Радзіслаў Арлоўскі.