Вы тут

Футбалісты сталічнага "Дынама" і "Мінска" згулялі ўнічыю — 0:0

dinamo-minsk.by

Другі тур чэмпіянату Беларусі па футболе адкрыўся гульнёй паміж футбалістамі "Мінска" і сталічнага "Дынама". Гульня завяршылася з лікам 0:0. 

Сёння праходзіць яшчэ адзін матч: гульцы "Гарадзеі" прымаюць у сябе гасцей з "Віцебска". 

У суботу, 6 красавіка, пройдуць чатыры сустрэчы: мінскі "Энергетык-БДУ" выйдзе супраць БАТЭ, гродзенскі "Нёман" прыме ў сябе дома футбалістаў салігорскага "Шахцёра", футбалісты "Слуцка" згуляюць з "Гомелем", а мінскае "Тарпеда" — з "Іслаччу".

7 красавіка мазырская "Славія" сустракаецца з жодзінскім "Тарпеда-БелАЗ", а брэсцкае "Дынама" — з магілёўскім "Дняпром".