Футбалісты мінскага "Дынама" выбылі з Лігі чэмпіёнаў

Футбалісты мінскага "Дынама"

Футбалісты мінскага "Дынама" / t.me/fc_dinamominsk/

Футбалісты мінскага "Дынама" выбылі з Лігі чэмпіёнаў. У 2-м кваліфікацыйным раўндзе яны не змаглі прайсці балгарскі "Лудагорац". Пасля паражэння ў гасцях з лікам 0:2, на нейтральным полі ў Венгрыі дынамаўцы выйгралі — 1:0 (гол забіў Іван Бахар). Але гэтага было недастаткова.

"Дынама" працягне выступленне ў адборы Лігі Еўропы, дзе сустрэнецца з гібралтарскім "Лінкальнам".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі