Футбалісты "Граніта" і "Тарпеда-БелАЗ" згулялі ўнічыю — 1:1

Футбалісты "Граніта" і "Тарпеда-БелАЗ" згулялі ўнічыю — 1:1

Футбалісты мікашэвіцкага "Граніта" і жодзінскага "Тарпеда-БелАЗ" 25 сакавіка згулялі ўнічыю — 1:1. Гэтым матчам завяршыўся 4-ы тур чэмпіянату Беларусі.

Вынікі астатніх матчаў 4-га тура: БАТЭ (Барысаў) — "Дынама" (Мінск) — 3:3, "Нафтан" (Наваполацк) — "Гарадзея" — 0:0, "Віцебск" — "Іслач" (Мінскі раён) — 1:2, "Крумкачы" (Мінск) — "Славія" (Мазыр) — 1:0, "Дынама" (Брэст) — "Нёман" (Гродна) — 2:0, ФК "Мінск" — "Белшына" (Бабруйск) — 1:1, "Слуцк" — "Шахцёр" (Салігорск) — 1:0.

Пасля чытырох тураў становішча камандаў у турнірнай табліцы наступнае: БАТЭ — 10 ачкоў (розніца мячоў — 12-6), "Іслач" — 10 (5-1), "Дынама" (Мінск) — 8 (7-3), "Крумкачы​" — 8 (4-2), " Мінск" — 7 (7-4), "Белшына" — 5 (6-5), "Граніт" — 5 (5-4), "Тарпеда-БелАЗ" — 5 (4-5), "Слуцк" — 5 (3-4), "Гарадзея" — 4 (2-3), "Віцебск" — 4 (2-3), "Славія" — 4 (3-5), "Шахцёр" — 4 (1-3), "Дынама" (Брэст) — 3 (5-11), "Нёман" — 2 (2-5), "Нафтан" — 1 (1-5).

Наступны тур чэмпіянату адбудзецца 29 красавіка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі