Вы тут

Футбалісты "Баварыі" не атрымаюць зарплату, пакуль не прышчэпяцца ад COVID-19

Каранцін мусяць прайсці пяць гульцоў клуба / fcbayern.com​

Футбольны клуб "Баварыя" з нямецкага Мюнхена не будзе плаціць заробак сваім футбалістам, якія не прышчапіліся ад каранавіруса падчас каранціну, паведамляе Sport1 са спасылкай на кіраўніцтва клуба.

Заробак не атрымаюць Мікаэль Кюізанс, Эрык-Максім Шупо-Моцінг, Джамал Мусіяла, Серж Гнабры і Ёзуа Кіміх. Усе пяць гульцоў мусяць прайсці каранцін. Пры гэтым Кіміх пойдзе на каранцін другі раз, праз што можа пазбавіцца 768 тысяч еўра.

Такія санкцыі працадаўцы могуць уводзіць згодна з мясцовымі законамі.

"Баварыя" датэрмінова прайшла ў плэй-оф Лігі чэмпіёнаў. Клуб набраў 28 ачкоў у 12 матчах і цяпер з'яўляецца лідарам у Бундэслізе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.