Вы тут

Футбалісткі мінскага "Дынама" выйгралі жаночы Суперкубак Беларусі

Уладальніцы Суперкубка / twitter.com/FC_Dinamo_Minsk

Футбалісткі мінскага "Дынама" выйгралі жаночы Суперкубак Беларусі. 15 сакавіка яны разграмілі "Мінск" з лікам 4:0.

Футбалісткі "Мінска" заканчвалі матч з двума выдаленнямі — на 34-й і 75-й хвіліне. Усе галы яны прапусцілі ў няроўных складах.

Матч прайшоў на стадыёне ФК "Мінск". Дынамаўская каманда ўпершыню выйграла Суперкубак. "Мінск" — шасціразовы ўладальнік ганаровага трафею.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.