Футбалістцы, якая падтрымала Пратасевіча, прапанавалі пакаяцца

Футбалістцы, якая падтрымала Пратасевіча, прапанавалі пакаяцца

Футбалістка брэсцкага "Дынама" Вікторыя Сідарчук стала вядомай пасля сваёй акцыі ў падтрымку затрыманага Рамана Пратасевіча. Падчас футбольнага матча яна адвярнулася, калі гучаў дзяржаўны гімн. 

Неўзабаве пасля гэтага дзяўчыну адлічылі з клуба, хаця ў выніку каманда не змагла нават набраць поўны склад.

У інтэрв'ю Tribuna.com Сідарчук расказала, як гэта адбывалася.

На наступны дзень пасля матчу ў яе быў дзень нараджэння. Дырэктар "Дынама" Эрнэст Нікалайчук выклікаў Вікторыю ў цэнтр алімпійскага рэзерву (ЦАР) і папрасіў напісаць тлумачальную, навошта яна так зрабіла на матчы. Спартоўка прыехала, напісала тлумачыльную — і гэтым усё скончылася. А неўзабаве ёй паведамілі, што адлічаюць з каманды. 

"Прыйшла праз некалькі дзён на гульню дзяўчат у чэмпіянаце. Там да мяне падышоў дырэктар ЦАР [Васіль Шчагрыковіч] і прапанаваў падпісаць ліст, дзе гаварылася б, што я не хацела гэтага здзяйсняць, шкадую пра зробленае і абяцаю, што такое не паўторыцца. Тады ў мяне нібыта з'яўляліся б шанцы вярнуцца ў каманду. Але пісаць такі ліст я не стала. Больш нічога не прапаноўвалі", — распавядае Сідарчук.

Акрамя таго, у дзяўчыны пачаліся праблемы ў ВНУ. Яна была студэнткай выпускнога курса факультэта фізвыхавання Брэсцкага дзяржуніверсітэта. На іспытах перад дзяржаўнымі ёй сталі ставіць адмоўныя адзнакі і адпраўляць на пераздачу — прычым на ўсіх іспытах запар.

"31 траўня ў мяне быў іспыт па спецыялізацыі — трэнерская праца ў футболе. Для мяне гэта лёгкі іспыт — там, лічы, я ўсё ведаю. Але яго таксама не здала. Тут была ў шоку. Разумееш, дзіўна футбол не ведаць футбалісту. Тым больш добра, калі я б не адказала на пытанні ці яшчэ нешта, але на два пытанні з білета адказала, што трэба было, гэта дакладна вышэй за мінімальныя чатыры балы. Аднак мне заявілі, што я не цалкам раскрыла пытанні, і адправілі на пераздачу. Некаторыя аднагрупнікі адказалі горш, але ім паставілі станоўчыя ацэнкі, а мне не", — расказвае футбалістка.

У выніку яе адлічылі і з універсітэта.

Футбалістцы, якая падтрымала Пратасевіча, прапанавалі пакаяцца
Тая самая акцыя ў падтрымку Пратасевіча

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі