Вы тут

Футбалістам "Дынама-Мінск" урэжуць зарплату да 8 тысяч рублёў

Сцяг футбольнага клуба "Дынама-Мінск" / Ілюстрацыйнае фота

Аляксандр Лукашэнка, які наведвае сёння дзіцяча-юнацкі цэнтр"Дынама-Юні", пацікавіўся сярэдняй зарплатай футбалістаў асноўнага саставу "Дынама-Мінск".

Як высветлілася, яна складае 4-5 тысячы даляраў, або каля 10-12,5 тысяч рублёў. Аднак гэтая зарплата налічвалася па старых кантрактах, якія яшчэ дзейнічаюць. Пасля іх перазаключэння футбалісты будуць атрымліваць да 8 тысяч рублёў.

Лукашэнка заўважыў, што яму было сорамна сачыць за гульнёй беларускай "маладзёжкі" (U-21) супраць ісландцаў. Матч прайшоў 2 верасня ў Брэсце, гаспадары саступілі з лікам 1:2.

Раней Еўрарадыё паведамляла пра тое, што футбалісты нацыянальнай зборнай Беларусі пацярпелі паразу ў адборачным турніры ЧС-2022, прычым двойчы — спачатку прайгралі бельгійцам (0:8), затым чэхам (0:1).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.