Вы тут

Фрыстайліст Антон Кушнір не выйшаў у фінал алімпійскіх спаборніцтваў

Фота: REUTERS

Беларускі фрыстайліст Антон Кушнір, чэмпіён Алімпіяды-2014 не прайшоў у фінал сёлетніх Гульняў. Ён завяршыў выступы ў кваліфікацыі і заняў 13-е месца. Не трапіў у вырашальны этап і іншы беларус, Максім Гусцік, які мае 18-ю пазіцыю з 25 удзельнікаў.

Затое ў фінал трапіў 23-гадовы дэбютант Алімпіяды Станіслаў Гладчанка. Ужо ў першай спробе ён меў 126,11 бала і нейкі час нават захоўваў лідарства, але моцныя сапернікі адсунулі яго на 4-е месца ў кваліфікацыі.

Фінал мужчынскіх спаборніцтваў па лыжнай акрабатыцы пройдзе 18 лютага і пачнецца ў 14.00 паводле мінскага часу.