Вы тут

Frankfurter Allgemeine Zeitung піша, чаму Макей яшчэ не ў "чорным спісе" ЕС

Уладзімір Макей / З архіву Еўрарадыё

Нямецкае выданне Frankfurter Allgemeine Zeitung піша, чаму міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей яшчэ не ў "чорным спісе" ЕС. Ён "усё яшчэ патрэбны, каб вярнуць мігрантаў на радзіму".

Такая версія змешчана ў артыкуле "Вось як функцыянуе сістэма кантрабанды Лукашэнкі". У ім сцвярджаецца, што адпаведныя службы Еўрасаюза высветлілі, як працавала міграцыйная схема па дастаўцы людзей з Блізкага Усходу праз Беларусь у краіны ЕС. Важнае месца ў ёй займаў начальнік асобнай службы актыўных мерапрыемстваў (АСАМ) спецназу Дзяржаўнага памежнага камітэта Ігар Кручкоў, які трапіў пад санкцыі. У Бруселі прызнаецца і роля Макея, паколькі мігранты атрымлівалі беларускія візы, і былі прапановы аб яго ўключэнні ў "чорны спіс". Але ў выніку міністр туды пакуль не трапіў. А вось афіцыйны прадстаўнік МЗС Анатоль Глаз ужо там.

ЕС рыхтуе шосты пакет санкцый супраць афіцыйнага Мінска.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.