Фотарэпартаж: Акцыя пратэсту супраць вечара Уладзіміра Салаўёва ў цэнтры Мінску

Фотарэпартаж: Акцыя пратэсту супраць вечара Уладзіміра Салаўёва ў цэнтры Мінску

У цэнтры Мінску, каля Палаца Рэспублікі, прайшла акцыя пратэсту супраць творчага вечара Уладзіміра Салаўёва. Выйсці з пратэстам прапанаваў лідар "Маладога фронту" (зарэгістраванага ў Чэхіі) Зміцер Дашкевіч.

Пратэстоўцы скандавалі лозунгі: "Не — інфармацыйнай вайне!", "Расія — гэта вайна". Яны трымалі ў руках плакаты супраць Салаўёва і расійскай прапаганды.

Сілавікі ў цывільным некалькі разоў адціскалі пратэстоўцаў з прыступак Палаца Рэспублікі. Асабліва жорстка дзейнічалі супраць Дашкевіча.

Акцыя доўжылася гадзіну — да пачатку самога творчага вечара Салаўёва. Дарэчы, сам расійскі госць выходзіў на прыступкі будынку — паглядзець на пратэстоўцаў, аднак блізка не падыйшоў.

Акцыя скончылася без затрыманняў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі