Фотафакт: у Мінску каля вуліцы Бяды адкрытым полымем гарэла кватэра

Удзень 5 сакавіка ў Мінску каля скрыжавання вуліц Бяды і Някрасава загарэлася кватэра на 6-м паверсе шматпавярховіка. Яна гарэла адкрытым полымем з боку балкона. Фота з'явілася ў Twitter. На месца прыехалі некалькі аўтамабіляў ратавальнікаў. Было выратавана 5 чалавек, 12 эвакуявалі, пацярпелых няма.

Фота: Twitter