Вы тут

Фотафакт: Стос подпісаў у абарону Асмалоўкі

Фота з ФБ Антона Матолькі.

Пад зваротам у абарону мінскага квартала Асмалоўка падпісалася 1890 подпісаў. Стос папераў з подпісамі праціўнікаў зносу раёна жоўтых пасляваенных двухпавярховак уздоўж вуліцы Максіма Багдановіча выклаў на сваёй старонцы ў "Фэйсбуку" блогер Антон Матолька

Па яго словах, яшчэ 7087 подпісаў у абарону Асмалоўкі неабыякавыя грамадзяне пакінулі пад электроннай петыцыяй. Гэты дакумент ужо адпраўлены ў Адміністрацыю цэнтральнага раёна Мінска. Неўзабаве туды ж перададуць і аркушы з подпісамі.

Фота з ФБ Антона Матолькі

Мінскія ўлады задумалі знос Асмалоўкі некалькі гадоў таму. Квартал, збудаваны ў канцы 1940-х — пачатку 1950-х падаецца ім нецікавым. На яго месцы яны хочуць пабудаваць жылыя дамы на 4-12 паверхаў з падземнымі паркінгамі, два дзіцячыя садкі, офісныя пабудовы, пасаж "Старажоўскі" і культурны цэнтр са студыяй гуказапісу "Спамаш".

Праект забудовы ўжо быў прэзентаваны жыхарам раёна. А домікі, якія складаюць Асмалоўку зараз, кіраўнік Цэнтральнага раёна Мінска Ігар Бузоўскі назваў "каробкамі"

Сёння ў Мінску адбываюцца грамадскія слуханні наконт знішчэння яшчэ аднаго старога і славутага квартала — "Розачкі".

Якія яшчэ раёны хочуць знесці мінскія ўлады?