Вы тут

Жыхары Асмалоўкі дамагаюцца мясцовага самакіравання

Фота: holiday.by

Жыхары мінскай Асмалоўкі маюць намер юрыдычна аформіць мясцовае самакіраванне, паведаміў адзін з жыхароў, актывіст ініцыятывы за захаванне першаснага аблічча раёна Андрэй Эзерын.

14 кастрычніка мясцовыя жыхары адгукнуліся на заклік раённай камунальнай службы разам добраўпарадкаваць дваровыя тэрыторыі кварталаў. Ініцыятыву дзяржаўнай службы многія гараджане ўспрынялі як знак таго, што Асмалоўка, якую яшчэ нядаўна горад хацеў замяніць новабудоўлямі, захавае сваё ўнікальнае аблічча.

На словах Эзерына, самаарганізацыя жыхароў ужо існуе, але яна нефармальная. Цяпер выбіраецца найбольш прымальную форму самаарганізацыі, мясцовага самакіравання. Паралельна з гэтым грамадскае аб’яднанне “Гісторыка” разам з актывістамі ініцыятывы па захаванні Асмалоўкі рыхтуе “менэджмент-план па развіцці раёна”. Мяркуецца, што кварталы павінны захавацца як жылы раён, дзе могуць з’явіцца маленькія гатэльчыкі і крамы, паведамляе Радыё Свабода са спасылкай на БелаПАН.