Вы тут

Рыхтуецца чарговая сустрэча Ігара Бузоўскага з жыхарамі Асмалоўкі

Ігар Бузоўскі

Рыхтуецца чарговая сустрэча кіраўніка Цэнтральнага раёна Мінска Ігара Бузоўскага з жыхарамі Асмалоўкі. Яна мусіць адбыцца ў бліжэйшы час, інфармуе ў Twitter адміністрацыя раёна.

Бузоўскі нядаўна прэзентаваў праект па мікрараёне, якому пагражае знос. Мерапрыемства фактычна пераўтварылася ў мітынг людзей, якія абураныя такімі планамі. Як вядома. Асмалоўка была пабудаваная ў першае пасляваеннае дзесяцігоддзе, яна не мае статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці.