Фотафакт: сапёрная машына побач з паштамтам у Мінску

Фотафакт: сапёрная машына побач з паштамтам у Мінску

Каля 10-й гадзіны да ўвахода на мінскі Галоўпаштамт пад'ехала машына сапёрна-піратэхнічнай службы ўнутраных войскаў Беларусі. Дзверы ўстановы былі замкнёныя. Людзі, якія ў той час хацелі трапіць на паштамт, сабраліся на ганку.

Праз некалькі хвілінаў дзверы адчыніліся, а машына ад'ехала ад уваходу ў Галоўпаштамт і стала побач. У холе было шмат ахоўнікаў. Карэспандэнту Еўрарадыё патлумачылі, што адбыўся "збой у праграме".

Ад далейшых каментароў на Галоўпаштамце адмовіліся, запатрабаваўшы пісьмовы запыт.

У Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях таксама не атрымалася даведацца, што адбывалас на паштамце.

Фотафакт: сапёрная машына побач з паштамтам у Мінску
Фота: Еўрарадыё

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі