Фотафакт: новая эмблема Міністэрства замежных спраў Беларусі

Фотафакт: новая эмблема Міністэрства замежных спраў Беларусі

З’явілася новая эмблема Міністэрства замежных спраў Беларусі. Яе апублікавалі ў Twitter МЗС. На эмблеме можна пабачыць нацыянальны арнамент колераў дзяржаўнага сцягу і герб Рэспублікі Беларусь. Па крузе надпіс сіняга колеру — “Рэспубліка Беларусь. Міністэрства замежных спраў”. На старой эмблеме блакітнага колеру можна было пабачыць будынак міністэрства, які за дзесяцігоддзе яе існавання ўжо набыў новы выгляд. Таму яна састарэла.

Як паведаміў парталу tut.by прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык, аўтар новай эмблемы — Віктар Ляхор, чалец Геральдычнага савета пры прэзідэнце Беларусі і Міжнароднага саюза дызайнераў. Яго варыянт перамог на конкурсе, у якім удзельнічала некалькі дзясяткаў праектаў.

Фотафакт: новая эмблема Міністэрства замежных спраў Беларусі
Фота: mfa.gov.by
Фотафакт: новая эмблема Міністэрства замежных спраў Беларусі
Фота: mfa.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі