Фотафакт: камбайнёр з “Александрыйскага” і тры начальнікі

Шклоўская газета “Ударны фронт” апублікавала цікавае фота. На ім можна пабачыць перадавіка жніва-2017, камбайнёра-тысячніка з ААТ “Александрыйскае” Віктара Мільто і траіх начальнікаў — старшыню райвыканкама Васіля Віцюнава, старшыню райкама прафсаюзаў работнікаў АПК Аляксея Дзядкова і нядаўна прызначанага на пасаду кіраўніка згаданай гаспадаркі Андрэя Кузьменку. Камбайнёр атрымаў падзячны ліст і грашовую прэмію.

Здымак выклікаў актыўнае абмеркаванне ў сацыяльных сетках. Людзі звяртаюць увагу на падабенства чыноўнікаў з персанажамі класічных твораў: "Тры таўстуна" Алешы, "Як адзін мужык двух генералаў пракарміў" Салтыкова-Шчадрына. Прыгадваюць і фільм "12 крэслаў":