Вы тут

“Флягу мне и зелёный коридор!”: “Петля Пристрастия” выпусціла новы сінгл

Гурт "Петля Пристрастия"

Мінскі постпанк-гурт “Петля Пристрастия” прэзентаваў новую песню “Зелёный коридор”. У апісанні да песні самі музыкі кажуць, што гэта — “баявы кліч для безнадзейнай атакі на надыходзячую непазбежнасць”.

Сёлета “Петля” выпусціла альбом “Гул”. Зараз калектыў знаходзіцца ў туры, які пройдзе ў Беларусі, Украіне, Расіі, Польшчы, Латвіі і Эстоніі.

Найбліжэйшыя выступы ў Беларусі: 27 кастрычніка ў Брэсце (“Coyote”) і 7 снежня ў Мінску (“Prime Hall”).