Вы тут

ФК "Шахцёр" узначаліў турнірную табліцу чэмпіянату Беларусі

fcshakhter.by

Трэці тур чэмпіянату Беларусі па футболе завяршыўся 15 красавіка. У Салігорску мясцовы "Шахцёр" з лікам 1:0 выйграў у "Слуцка". Гэтая перамога дазволіла "гарнякам" узначаліць турнірную табліцу чэмпіянату Беларусі. 

На другім месцы апынулася брэсцкае "Дынама". У яго, як і ў "Шахцёра", дзевяць ачкоў, але салігорская каманда не мае ніводнага прапушчанага гола, а ў брэстаўчан іх два.

Трэцяе месца ў турнірнай табліцы займае мінскае "Дынама", якое напярэдадні абыграла "Гарадзею".