ФК "Мінск" можа патрапіць у групавы раўнд Лігі Еўропы праз лёсаванне

Нагадаем, "Мінск" сёння праводзіць паўторны матч плэй-оф футбольнай Лігі Еўропы. У Бельгіі каманда Вадзіма Скрыпчанкі згуляе з "Стандардам" з Льежа. У Гродне мінчукі прайгралі з лікам 0:2, таму футбольныя спецыялісты не вераць, што беларускі клуб здолее прабіцца ў групавы раўнд. Да таго ж "Мінск", серадняк вышэйшай лігі чэмпіянату Беларусі, аслаблены траўмамі і дыскваліфікацыямі футбалістаў.



Аднак каманда Скрыпчанкі можа патрапіць у групавы раўнд нават калі прайграе і сёння! Як інфармуе УЕФА, прынятае рашэнне, што месца дыскваліфікаванага "Фенербахчэ" зойме адзін з клубаў, якія прайграюць у раўндзе плэй-оф Лігі Еўропы. Хто менавіта — у пятніцу, 30 жніўня, вырашыць лёсаванне. Яно пройдзе ў Манака, пачатак а 10-й гадзіне паводле беларускага часу. За лёсаваннем можна будзе сачыць у жывым эфіры.
 

Нагадаем, "Фенербахчэ" дыскваліфікаваны за гульню ў дамоўных матчах у 2011 годзе. Спартовы суд у Лазане падтрымаў рашэнне УЕФА адхіліць турэцкі клуб ад удзелу ў еўрапейскіх кубках на два сезоны.
 

Фота — fcminsk.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі