ФК "Макслайн" часова пераедзе з Рагачова ў іншы горад

Футбалісты і заўзятары "Макслайна" ў 2022 годзе / vk.com

Футбольны клуб "Макслайн" працягне выступленне ў чэмпіянаце Беларусі, вырашылі яго заснавальнікі і спонсары. Але часова каманда пераедзе з Рагачова ў іншы горад (у які менавіта, пакуль не паведамляецца). Прычына — не выпраўленыя ранейшыя заўвагі федэрацыі футбола па інфраструктуры, у тым ліку па стадыёне. І калі летась клубу дазволілі гуляць у Рагачове, дык у 2023-м надзеі на гэта не было, нават у першай лізе. Як чакаецца, на выпраўленне заўваг федэрацыі спатрэбіцца не менш за год, а значыць "Макслайн" вернецца ў Рагачоў яшчэ не хутка.

Летась "Макслайн" у пераходных матчах заваяваў права ў наступным сезоне выступіць у вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі. Аднак федэрацыя не дапусціла яго да працэдуры ліцэнзавання. У выніку каманда засталася ў першай лізе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.