Вы тут

Фінансавая міліцыя прыйшла ў памяшканне Symbal.by

У краме Symbal.by / Еўрарадыё

Фінансавая міліцыя прыйшла ў памяшканне Symbal.by на праспекце Машэрава. Пра гэта паведаміў уладальнік Symbal.by Павел Белавус.

Раней там працавала офлайн-крама з патрыятычнымі беларускімі таварамі ў нацыянальных колерах. Але ўлетку гэты бізнес вымушана закрыўся пад ціскам уладаў. Калі пра гэта стала вядома, да крамы выстраілася даўжэзная чарга, разганяць якую прыехаў АМАП.

Чарга ля крамы Symbal.by / Еўрарадыё

Людзей з чаргі якія проста хацелі набыць сцягі і цішоткі, затрымалі. Нібыта яны "парушалі парадак правядзення масавага мерапрыемства". На наступны дзень іх судзілі — на кожны суд адвялі прыкладна па паўгадзіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.