Фінальныя гонкі Кубка свету па біятлоне адмянілі з-за ўрагану
![Фінальныя гонкі Кубка свету па біятлоне адмянілі з-за ўрагану](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/xant.jpg.webp?itok=XFtcWMM5)
Заключныя гонкі з масавага старту Кубка свету па біятлоне ў мужчын і жанчын адмененыя з-за ўраганнага ветру. Спачатку арганізатары 9-га этапу вырашылі адкласці спаборніцтвы і перачакаць, аднак надвор’е не палепшылася.
Над стадыёнам у расійскім Ханты-Мансійску, дзе праходзіць апошні ў гэтым сезоне этап Кубка свету, разгуляўся такі моцны вецер, што нават абрынуў адну з асвятляльных мачтаў. З гэтай прычыны вырашылі ўвогуле адмовіцца ад гонак.
Па выніках сезону, у мужчын Вялікі Крышталёвы глобус заваяваў француз Мартэн Фуркад, а ў жанчын — чэшка Габрыэла Саўкалава.
Сярод беларускіх біятланістаў найлепшы вынік у Надзеі Скардзіна — 19-е месца ў агульным заліку.