Вы тут

Фільм загінулай беларускі атрымаў узнагароду на Брусельскім кінафэсце

Ніка Ніканава / сацсеткі

На Брусельскім фэсце незалежнага кіно ўзнагароду атрымаў фільм беларускай рэжысёркі Нікі Ніканавай “Generation 328”. Ён быў адзначаны ў катэгорыі "Найлепшы кароткі дакументальны фільм". 

Фільм распавядае пра "Матчын рух 328" — аб'яднанне жанчын, чые дзеці атрымалі вялізныя турэмныя тэрміны па "наркатычным" 328-м артыкуле Крымінальнага кодэкса. Большасць удзельніц руху “Маці 328” даводзяць, што іх дзяцей з дапамогай ускосных і няпэўных доказаў незаслужана асудзілі як распаўсюднікаў наркатычных рэчываў і ўдзельнікаў нейкіх арганізаваных груп, хаця яны былі ўсяго толькі спажыўцамі.

Сама Ніка Ніканава загінула ў ліпені 2019 года на Алясцы, куды адправілася ў вясельнае падарожжа. 24-гадовую дзяўчыну змыла рэзкім патокам вады падчас пераправы праз раку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.