Фільм "Крышталь" Дар'і Жук афіцыйна вылучаны на "Оскар" ад Беларусі

Фільм "Крышталь" Дар'і Жук афіцыйна вылучаны на "Оскар" ад Беларусі

Нашумелая стужка "Крышталь" Дар'і Жук афіцыйна вылучаная на "Оскар" ад нашай краіны. Пра гэта заявіў кіраўнік беларускага Оскараўскага камітэта Ігар Поршнеў. Рашэнне было прынятае пасля таго, як камітэт паглядзеў яшчэ аднаго прэтэндэнта на атрыманне прэміі ў намінацыі "Лепшы фільм на замежнай мове" — ваенную драму "Сабака Рыжы".

 

Праўда, яшчэ да прагляду Ігар Поршнеў у размове з Еўрарадыё намякнуў, што шанцы у "Сабакі Рыжага" малыя, бо стужка пра сабак-камікадзэ не адпавядае патрабаванням, па якіх адбываецца вылучэнне на кінапрэмію. Але, маўляў, для справядлівасці камітэт збярэцца і паглядзіць фільм, створаны камандай, якая чатыры гады таму зняла "нацыянальны блокбастар" "Мы, браты...".

У выніку так яно і атрымалася. На "Оскар" "едзе" раскручаны "Крышталь", за плячыма якога прэм'ера на фестывалі ў Карлавых Варах", перамогі на Адэскім і Алмацінскім кінафестывалях, і ўвогуле, дзякуючы якому ў Беларусі ўпершыню за дваццаць гадоў сабраўся Оскараўскі камітэт.

Ну а "Сабаку Рыжага", па словах прадзюсара Сяргея Ждановіча, замест "Оскара" чакае паказ у 50 краінах. Але стваральнікі карціны не разгубіліся: у інфармацыі да фільма цяпер заўсёды прысутнічае фраза "Сабака Рыжы" — прэтэндэнт на "Оскар".

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі