Фігурантам "справы патрыётаў" працягнулі тэрміны ўтрымання пад вартай

Фігурантам "справы патрыётаў" працягнулі тэрміны ўтрымання пад вартай

Затрыманым па "справе патрыётаў" працягваюць тэрміны ўтрымання пад вартай. Праваабарончы сайт "Вясна" піша пра чатырох чалавек, пра якіх дакладна вядома, што да іх выкарысталі гэтую меру. 

Андрэю Дундукову падоўжылі тэрмін утрымання пад вартай на чатыры месяцы, Уладзіміру Фёдараву і Сяргею Стрыбульскаму — на два месяцы. Алесю Яўдаху 20 траўня паведамілі, што ён застанецца пад вартай як мінімум да 27 ліпеня. 

У каментары Еўрарадыё грамадская прадстаўніца сем’яў затрыманых Ніна Шыдлоўская выказала меркаванне, што бліжэйшымі днямі гэты працэс працягнецца ў адносінах усіх, затрыманых за так званую "падрыхтоўку масавых беспарадкаў". Як вядома, за кратамі па гэтым абвінавачанні застаюцца на цяперашні час 16 чалавек. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі