Вы тут

Федэрацыя хакея не плануе адклiкаць мінскае "Дынама" з КХЛ

Хакеісты мінскага "Дынама" / hcdinamo.by

Федэрацыя хакея Беларусі (ФХБ) не плануе адклiкаць мінскае "Дынама" са складу Кантынентальнай хакейнай лігі (КХЛ), перадае ТАСС са спасылкай на прэс-службу федэрацыі.

19 красавіка падчас выступу з пасланнем народу і парламенту кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка раскрытыкаваў выступ мінскага клуба ў чэмпіянаце КХЛ. Ён заявіў, што нашай дзяржаве не патрэбныя КХЛ і "Дынама" ў ёй.

У прэс-службе федэрацыі, аднак, паведамілі: "Пытанне пра адклiканне "Дынама" з КХЛ на парадку дня ФХБ дагэтуль не значылася і не значыцца на дадзены момант".

У гэтым сезоне мінскае "Дынама" заняло перадапошняе месца ў Заходняй канферэнцыі і не выйшла ў плэй-оф. У 2011, 2012, 2015 і 2017 гадах каманда выходзіла ў плэй-оф чэмпіяната, але ні разу не змагла выйсці ў другі раўнд.