Вы тут

Facebook звярнуў увагу на Беларусь і шукае спецыяліста

Facebook думае пра Беларусь? / Reuters

Facebook аб'явіў пра пошук спецыяліста для працы з беларускім кантэнтам. Як вядома, сацсетка мае беларускі інтэрфейс, але паўнавартаснай службы падтрымкі не было. Ад кандыдата патрабуецца вышэйшая адукацыя, ён мусіць свабодна валодаць беларускай і англійскай мовамі, добра арыентавацца ў беларускай праблематыцы. Таксама гэты чалавек павінен мець не менш за год досведу працы ў сферы IT.

"Вы будзеце працаваць з камандай беларускага рынку, каб правяраць кантэнт, пра які паступаюць паведамленні, на прадмет патэнцыйных злоўжыванняў, вырашаць праблемы з уліковымі запісамі карыстальнікаў, паляпшаць агульную падтрымку для гэтага рынку, а таксама вырашаць тэматычныя глабальныя праблемы", — паведамляе кампанія.

Працоўны офіс месціцца ў Ірландыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.