Вы тут

Блакіроўка інтэрнэту ў 2020-м каштавала Беларусі $336,4 млн

Летась свет не мог паверыць, што ў нашай краіне выключалі інтэрнэт

Блакіроўка інтэрнэту ў 2020 годзе каштавала Беларусі 336,4 млн долараў. Пра гэта сведчыць новае даследаванне кампаніі Top10VPN. З яго вынікае, што ў нашай краіне доступ у інтэрнэт адсутнічаў цягам 218 гадзінаў. Ад адключэнняў у той ці іншай ступені пацярпелі 7,9 млн карыстальнікаў.

Як вядома, адключэнні інтэрнэту ў Беларусі адбыліся падчас прэзідэнцкіх выбараў у жніўні 2020-га (выкарыстоўвалася абсталяванне, набытае ў ЗША). У тыя дні па краіне праходзілі масавыя пратэсты супраць фальсіфікацый, былі затрыманыя і збітыя тысячы чалавек. Аднак схаваць гэта ўладам не ўдалося — увесь свет сачыў за падзеямі ў Беларусі.

Больш за Беларусь ад адключэнняў інтэрнэту летась страціла толькі Індыя — 2,7 млрд долараў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.