Facebook памылкова абнародаваў звесткі 14 мільёнаў карыстальнікаў

Facebook памылкова абнародаваў звесткі 14 мільёнаў карыстальнікаў

Закрытыя публікацыі 14 мільёнаў карыстальнікаў Фэйсбука трапілі ў адкрыты доступ. Гэта адбылося ў выніку памылкі ў наладках уліковых запісаў, перадаюць амерыканскія інфармагенцтвы.

Адміністрацыя кампаніі абяцае паведаміць кожнаму карыстальніку, чые звесткі трапілі ў адкрыты доступ. 

Паведамляецца, што гэта зліў дадзеных адбыўся з 18 па 27 траўня. Памылку выявілі 22 траўня, але для яе выпраўлення спатрэбілася некалькі дзён. Распрацоўшчыкі кажуць, што віной усяго стала тэставанне новай функцыі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі