“Фэйсбук” хоча ведаць пра нас усё. Што яму можна забараніць, а што не

“Фэйсбук” хоча ведаць пра нас усё. Што яму можна забараніць, а што не

25 траўня ў Еўрасаюзе пачало дзейнічаць “Агульнае рэгуляванне абароны дадзеных” (GDPR), якое дазваляе звычайным людзям патрабаваць ад любых установаў (як дзяржаўных, так і прыватных) выдалення прыватных звестак пра сябе. Пастанова 95/46/EC, якой замацоўваецца абарона дадзеных, датычыцца і сацыяльных сетак. Што ім, натуральна, не вельмі падабаецца.

Бізнес-мадэль таго ж Facebook непарыўна звязаная з апрацоўкай персанальных звестак карыстальнікаў. FB лічыць, што лепш за вас ведае, хто вы, якія посты вы хочаце бачыць у сваёй стужцы і якая рэклама прынясе вам карысць. А калі вы самі прасоўваеце праз Facebook нейкія тавары ці паслугі, ён прапануе вам даволі дакладна вызначыць, каму паказваць інфармацыю пра іх. Не апрацоўваючы звесткі сваіх карыстальнікаў, FB не зможа таргетаваць такую рэкламу.

Чым Facebook адказвае на новыя правілы ЕС

Яшчэ перад днём Х еўрапейскія карыстальнікі Facebook маглі пабачыць паведамленне пра “абнаўленні і налады”. Яго можнабыло праігнараваць, націснуўшы крыжык. Ці пагадзіцца на новыя правілы.

“Фэйсбук” хоча ведаць пра нас усё. Што яму можна забараніць, а што не

Калі каму-небудзь раптам прыйдзе ў галаву націснуць на кнопку “Пачаць”, ён у даступнай форме атрымлівае інфармацыю пра абмен і выкарыстанне дадзеных. Таксама гэтыя правілы тлумачаць бізнес-мадэль “Фэйсбука”, які заснаваны на выкарыстанні сабранай інфармацыі для продажу рэкламнага кантэнту. І гэта... супярэчыць пастанове 95/46/EC.

У пункце 1 артыкула 8 пастановы гаворыцца, што “дзяржавы-сябры [ЕС] забараняюць апрацоўку асабістых дадзеных, якія раскрываюць расавае або этнічнае паходжанне, палітычныя погляды, рэлігійныя ці філасофскія перакананні, прыналежнасць да прафсаюзаў, а таксама апрацоўка дадзеных, якія тычацца здароўя або сэксуальнага жыцця”. Але гэты пункт не прымяняецца, калі “суб’ект персанальных дадзеных даў сваю выразную згоду на іх апрацоўку”.

Гэтым і карыстаецца Фэйсбук, які і надалей будзе збіраць і выкарыстоўваць асабістую інфармацыю сваіх карыстальнікаў, якія самі на гэта пагадзіліся.

“Мы спадзяемся, што вы будзеце працягваць карыстацца нашымі прадуктамі, – сказана ў абноўленым карыстальніцкім пагадненні Facebook, – Аднак, калі вы не прымеце змененыя Правілы […], можаце ў любы час выдаліць свой акаўнт”.

“Фэйсбук” хоча ведаць пра нас усё. Што яму можна забараніць, а што не

Што ўсё ж можна забараніць “Фэйсбуку”?

Еўрапейцы атрымалі права адключыць наступныя функцыі:

– выкарыстоўваць для профільнай рэкламы інфармацыю аб нашых стасунках, адукацыі, месцы працы ці пасадзе,

– таргетынг рэкламы на аснове дадзеных ад партнёраў Фэйсбук,

– таргетынг на аснове актыўнасці ў прадуктах Фэйсбук (Інстаграм або Месенджэр) і паказанне рэкламаў на іншых сайтах,

– сумяшчэнне нашай дзейнасці ў сэрвісе з рэкламамі, прапанаванымі іншым карыстальнікам (напрыклад, “Карыстальнікі X і Y любяць гэты рэстаран”).

 

“Фэйсбук” хоча ведаць пра нас усё. Што яму можна забараніць, а што не

Але нельга адключыць таргетаванне рэкламы на падставе ўзросту, полу і лакалізацыі нават у краінах ЕС. “Фэйсбук” пакідае за сабой права апрацоўваць інфармацыю пра тое, дзе юзеры знаходзяцца, жывуць, працуюць, і нават вакол чаго бываюць (гэта адбываецца праз адкрыццё нашай прысутнасці ля іншых прыладаў).

“Фэйсбук” хоча ведаць пра нас усё. Што яму можна забараніць, а што не

Такім чынам, нават у Еўрасаюзе “Фэйсбук” працягне збіраць асабістыя звесткі карыстальнікаў.

Нагадаем, скандал з уцечкай з Facebook інфармацыі пра мільёны карыстальнікаў падштурхнуў пэўную частку людзей і некаторыя карпарацыі выдаліць свае старонкі з сацсеткі і вярнуцца афлайн. Высветлілася, што кожны можа паглядзець, што за звесткі пра яго захоўваюцца на серверах Марка Цукерберга. Які, дарэчы, нядаўна вымушаны быў даваць тлумачэнні за ўцечку інфармацыі перад Сенатам ЗША, а напярэдадні ўступлення ў сілу GDPR выслухаў крытыку еўрапарламентароў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі